Galochki

from by Shuma

/

lyrics

«Лецелі галочкі й у тры радочкі», вясельная. Запiсана ў в. Казлы, Горацкі р-н, Магілёўская вобл.

Лецелі галочкі й у тры радочкі,
Зезюля й поперад[у].

Й усе галочкі по лугах селі,
Зезюля й – на калін[у].

Й а ўсе галочкі зашчэбеталі,
Зязюля й закува[ла].

Ішлі дзевочкі й у тры радочкі,
Ганночка й поперад[у].

Й усе дзявочкі по лаўках селі,
Ганночка й – на посад.

Й усе дзявочкі песні запелі,
Ганночка й заплакал[а].

– Ой, чого сядзіш да й чого плачэш,
Молодая Ганноч[ка],

Ох, чы жаль тобе татка родного
Чы подвор’ечка ёг[о]?

– Ох, не жаль мене татка родного,
Шчэ й подвор’ечка ёг[о],

Только жаль мене русое косы,
Шчэ й дзевочае крас[ы].

credits

from Galochki, released October 1, 2019

license

all rights reserved

tags

about

Ezhevika Minsk, Belarus

Chill and indie music with unique style.

Contact us: info@ezmusic.org

contact / help

Contact Ezhevika

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this track or account